Невядома, калі ўсё гэта пачалося і як скончылася, а мабыць, і ўвогуле нічога не было...
Проста хтосьці ішоў праз мноства старых і новых гарадоў, спыняючыся ўначы, каб
паглядзець на агні ліхтароў і на далёкія рознакаляровыя вокны, за якімі хавалася
шмат гісторый, характараў і адносін. Але бачна іх не было. Можна было толькі адчуваць
сукупнасць усіх гэтых сямей ці, можа быць, проста адзінокіх сумных людзей.
Ён не ведаў нікога, нават не ведаў назваў гарадоў, якія пакідаў за сваёй спінай.
Зараз у вачах яго адлюстроўвалася жыццё, цяперашні момант — і ўсё астатняе ўжо не так хвалявала.
Адна машына ператваралася ў другую, і іх было мноства; усе дамы зліваліся
разам у прыгожую адзіную масу... Прыгаць ад шчасця, канешне, не прыходзілася,
але цёплая ноч дазваляла захаваць прыемны настрой...
Я хачу, каб пайшоў дождж... Але яшчэ не час, пакуль зіма. Зіма таго самага года (2001)...
Мабыць, менавіта яна сабрала у адным месцы некалькі аднолькава розных людзей, якія яе
цярпець не могуць. Усе яны, быццам бы, былі ўжо знаёмыя. Галоўнае, што іх аб'ядноўвала —
прыблізна аднолькавы накірунак...
Спачатку было цяжка. Наіўныя дзеці спрабуюць уявіць сябе
ў выглядзе дарослых дзядзек з гітарамі. Зараз яны нудзяцца па тым часе, калі
так радасна было амаль кожны дзень адкрываць нешта новае. Напрыклад, калі гітара
і бубны гралі ў адзін рытм — гэта было крута! Яны самі не ведалі, навошта ім гэта
было патрэбна. Напэўна, проста не хацелі вечнай цішыні ў душы. Людзі, клубы, сцэны,
агні, танцполы, дым... Яны знаёмяцца з гэтымі словамі. Кажуць ім "Прывітанне!"
Яны проста любяць музыку... Grunge? Пэўна! Але спачатку штосьці не давала дабіцца
дакладнай канцэпцыі, нягледзячы на тое, што ўсе нібыта было нармальна.
Ці то гэта нявопытнасьць, ці то проста хрэн ведае што... Не хапала чагосьці,
а штосьці здавалася лішнім. Здаралася так, што некаторыя людзі губляліся,
але не назаўсёды, проста разыходзіліся музычныя дарогі. З прыходам новых
працягваўся рух, накірунак якога станавіўся ўжо больш падобным да таго,
што некалі бачыўся ў каляровых снах.